У восьмы раз на Берасцейшчыне адбудзецца міжнародны фестываль фальклора «Мотальскія прысмакі»
8 августа 2017 в 14:44 133
Традыцыйна месцам правядзення фестывалю, які запланаваны на 12-13 жніўня, з’яўляецца аграгародок Моталь у Іванаўскім раёне.

motol_prysmaki.jpg

Сёлета першы дзень праграмы фестывалю ўключае дэгустацыю народных страў «Заходзьце госцейкі да нас - мы даўно чакаем вас!», майстар-клас па прыгатаванню страў нацыянальнай кухні Беларусі і краін удзельніц-фестывалю, тэатралізаванае прадстаўленне «Мотальская зборня», гала-канцэрт творчых калектываў, святочную праграму «Мотальскі фэст вітае сяброў» і фаер-шоу.

BmvH6oAuztE.jpg

13 жніўня удзельнікаў таксама чакаюць тэматычныя мерапрыемствы «Па кулінарным сцяжынкам мотальскіх прысмак», «Ад ежы да здаровага ладу жыцця», «Традыцыі продкаў – аснова самабытнасці Палескага краю», гульнёва-тэатралізаваная праграма «Мотальскія забаўлянкі» і гала-канцэрт «Разаўем вянкі на ўсе святкі, на гадавыя празнічкі», з удзелам фальклорна-этнаграфічных дзіцячых і маладзёжных калектываў/

Падрабязней з праграмай фэстывалю можна азнаёміцца тут.

Mybrest.by

Поделиться:

Добавить комментарий
Email: