Фестываль мабільнасці «Самаход» едзе ў Брэст!
27 января 2015 в 16:32 9868
1 лютага ў межах фестывалю мабільнасці «Самаход» на брэсцкай пляцоўцы «Прастора КХ» адбудзецца бясплатная серыя лекцый і прэзентацый на тэму танных падарожжаў.

Чаму не трэба ўспрымаць візы як перашкоду для вандровак і што неабходна абавязкова ведаць пра іх?

Як спланаваць танную, але займальную і насычаную падзеямі вандроўку?

Што неабходна мець на ўвазе, арганізуючы пешыя паходы і туры на роварах па Еўропе?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы зможаце даведацца на першым у Брэсце, але чацвёртым увогуле фэсце «Самаход» 1 лютага на брэсцкай пляцоўцы «Прастора КХ» (вул. Халтурына 2/1).

самаход.jpg«Самаход» пачнецца з майстар-класа для travel-журналістаў, якія толькі пачынаюць свой шлях па свеце турыстычных артыкулаў. Аповед будзе дапоўнены гісторыямі з асабістага досведу спікера і практычнымі заданнямі. Самыя актыўныя ўдзельнікі змогуць паспрабаваць свае сілы на партале Novisa.by.

Наступныя лекцыі мерапрыемства будуць прысвечаны візавым пытанням і танным вандроўкам па Еўропе: ад пешых да роварных.

 

Праграма фестывалю:

12:00 Майстар-клас для travel-журналістаў ад экспертаў партала пра вандроўкі Traveling.by.
13:30 Прэзентацыя ад «Аазіс» «Праз актыўнасць да вандровак».
14:00 Лекцыя «Трэкінг і пешыя вандроўкі» ад арганізатара пешых паходаў, гіда-правадніка. Выбар маршруту. Спецыфіка розных краін. Падрыхтоўка.
15:00 Лекцыя «Велавандроўкі» ад кампаніі «За вело Брест». Перасячэнне мяжы на ровары. Асаблівасці гарадскіх прастораў Польшчы.
15:30 Прэзентацыя тура «BY-bicycling poetry trip» і карысныя парады для велавандроўнікаў.
16:00 Прэзентацыя кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!»: візы — не перашкода вандроўкам!
17:00 Лекцыя «Бюджэтныя вандроўкі: lowcost пералёты і couchsurfing» ад заснавальніка сайта аб бюджэтных вандроўках think-differ.by.

Закрыццё фестываля адбудзецца на Маякоўскага 46–1. Усіх удзельнікаў чакае музычны падарунак ад гурта :B:N:.

«Самаход-2014»  гэта фестываль кампаніі «У Беларусь і Еўропу  БЕЗ ВІЗЫ!», які ладзіцца з 2012 году (фестываль штогод праводзіўся ў Мінску, сёлета ўпершыню адбудзецца ў Брэсце).

Майстар-клас, гутаркі з экспертамі і шмат іншых цікавых сюрпрызаў чакаюць наведвальнікаў 1 лютага на брэсцкай пляцоўцы «Прастора КХ» (вул. Халтурына 2/1).

Уваход вольны. Кава і гарбата  за кошт арганізатараў.

Падрабязнасці тут.

 

Поделиться: