Журналістам БелаПАН у Брэсце перашкаджалі працаваць падчас пасяджэння гарадской выбарчай камісіі
29 марта 2014 в 15:25 7108
Теги: СМИ выборы
Як паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", карэспандэнтам Алесю Ляўчуку і Мілане Харытонавай чыноўнікі забаранілі карыстацца фота-, відэа- і аўдыётэхнікай.

28 сакавіка ў Брэсце адбылося пасяджэнне гарадской камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Назіраць за працай камісіі на месца яе правядзення прыехалі карэспандэнты інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава.

Аднак старшыня камісіі зачыніў перад журналістамі дзверы і адмаўляўся іх прапусціць. Пазней карэспандэнты ўсё ж здолелі патрапіць на пасяджэнне, аднак тут сябры камісіі забаранілі ім карыстацца фота-, відэа- і аўдыётэхнікай.

Па словах Алеся Ляўчука (на фота), падчас пасяджэння камісіі адзін з яе сябраў заявіў таксама, што звернецца ў міліцыю з заявай пра абразу чыноўніка з боку журналіста. Самі карэспандэнты расцэньваюць такія паводзіны сябраў камісіі як перашкоду законнай прафесійнай дзейнасці журналістаў.

Mybrest.by

Поделиться:

Добавить комментарий
Email: