Журналіста з Брэста спрабавалі запалохаць у міліцыі і схіліць да супрацоўніцтва
4 апреля 2014 в 17:15 1 3011
Теги: СМИ
Незалежнага журналіста Максіма Хлябца 4 красавіка дапыталі ў міліцыі ў якасці сведкі па адміністратыўнай справе. Аднак размова падчас допыту тычылася зусім не справы, а прафесійнай дзейнасці.

Як павеадамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", позву з патрабаваннем з’явіцца ў РАУС журналіст атрымаў у сувязі з акцыяй пратэсту супраць смяротнага пакарання, якая праходзіла ў Брэсце. Аднак у часе допыту, па словах Максіма, міліцыянты пачалі схіляць яго да супрацоўніцтва і пагражаць адказнасцю.

– Мельнік Максім Мікалаевіч і яшчэ адзін супрацоўнік міліцыі, які не прадставіўся, заявілі, што ўсё ведаюць пра маю журналісцкую дзейнасць і лічаць яе незаконнай. Міліцыянты прадэманстравалі фотаздымкі, якія, на іх погляд, пацвярджаюць маю супрацу з “Беларускім Радыё Рацыя”, зарэгістраваным у Беластоку.

Напрыканцы доўгай размовы міліцыянты прапанавалі мне супрацоўнічаць з імі – дзяліцца патрэбнай ім інфармацыяй. На гэта я, безумоўна, адказаў адмовай і паведаміў, што пра змест допыту заяўлю ў медыя, – распавёў Максім Хлябец.

Нагадаем, што гэта ўжо не першы сёлетні выпадак ціску на незалежных журналістаў у Брэсце. 31 сакавіка пракуратура Брэста вынесла папярэджанне пра недапушчальнасць супрацьпраўных дзеянняў сябру ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Яўгену Скрабцу. Перад гэтым Скрабца апытвалі ў гарадской пракуратуры, а пытанні да журналіста тычыліся таго, ці працуе ён на замежныя СМІ без акрэдытацыі і ці не дыскрэдытуе Рэспубліку Беларусь ва ўласных матэрыялах.

Алег СУПРУНЮК, фото baj.by

Поделиться:

Добавить комментарий
Email:
Обсуждение:
0
Ваш голос учтен
[гость] Стасик
4 апреля 2014 в 17:36 Интересное кино: " в ходе допроса, по словам Максима, милиционеры начали склонять его к сотрудничеству и угрожать ответственностью."
Ответить