У старшакласнікаў Брэсцкай вобласці ёсць магчымасць атрымаць iPhone Xs і паехаць на TEDx у Аўстрыю
6 ноября 2018 в 16:34 78
Ужо на гэтым тыдні – 11 лістапада – будзе завершаны прыём заявак на конкурс праектаў velcom YOUTH для старшакласнікаў нашага рэгіёна, якія хочуць змяніць навакольны свет да лепшага.

Сацыяльна-адукацыйны праект для навучэнцаў 10-11-x класаў прадугледжвае магчымасць атрымаць неабходныя веды і рэалізаваць праект па цікавай для сябе і карыснай для грамадства тэме. Лепшыя з лепшых выступяць на TEDxYouth@Minsk і атрымаюць iPhone Xs. А галоўныя пераможцы паедуць на TEDx у Аўстрыю. Адметная рыса праекта velcom YOUTH – уся камунікацыя ад падачы заяўкі да прэзентацыі праекта ў фінале будзе весціся на беларускай мове.

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца па 11 лістапада 2018 г. У заяўцы трэба пазначыць прыкладную тэму выступлення і абгрунтаваць свой удзел у конкурсе velcom YOUTH, а калі тэма яшчэ не акрэслілася, то прыдумаць яе можна будзе і пазней. Падаваць заяўкі могуць навучэнцы 10-11-х класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку і Гродзенскай вобласці. Усе заяўкі будуць разгледжаны, і будзе сфарміраваны спіс удзельнікаў наступных этапаў праекта.

Згодна з палажэннем, падлеткам неабходна прапанаваць сваю тэму ў адным з трох напрамкаў конкурсу: тэхналогіі, культура, інклюзія. У іх будзе магчымасць прыняць удзел у шэрагу воркшопаў, а пасля рэалізаваць сваю ідэю і зняць пра гэта відэаролік, які ацэніць журы конкурсу. 10 фіналістам будзе прапанавана прыняць удзел у выніковай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk і прэзентаваць сваю ідэю ў выглядзе публічнага выступу.

Сацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH рэалізуецца кампаніяй velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. У аснове канцэпцыі праекта velcom YOUTH – выкарыстанне сучасных тэлекамунікацыйных каналаў для інтэрактыўнага ўзаемадзеяння са школьнікамі: менавіта з іх дапамогай удзельнікі конкурсу змогуць наведаць анлайн-воркшопы, прэзентаваць сябе і свае ідэі.

«Сёння мы можам назіраць змяшчэнне акцэнтаў ад традыцыйных форм навучання ў бок інтэрактыўных метадаў, ад рашэння агульнаадукацыйных задач у бок ранняга выяўлення і развіцця прафесійных і так званых надпрафесійных навыкаў: умення ладзіць камунікацыю, працаваць у камандзе, эфектыўна планаваць сваю дзейнасць. Праект velcom YOUTH дапаможа сённяшнім школьнікам знайсці найбольш эфектыўны шлях да паспяховай самарэалізацыі і зрабіць першыя крокі ў гэтым напрамку», – адзначае дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Павел Ліс.

Mybrest.by

Поделиться:

Добавить комментарий
Email: