У Брэсце журналістку не акрэдытавалі на выбарчым участку
20 марта 2014 в 14:13 3 3171
Теги: выборы СМИ
Сябра грамадскага аб’яднання ”Беларуская асацыяцыя журналістаў” Іна Хоміч накіравала скаргу на дзеянні выбарчай камісіі на адным з брэсцкіх участкаў для галасавання.

Як паведаміла службе маніторынгу ГА “БАЖ” Іна Хоміч, на ўчастку для галасавання №75, што месціцца ў брэсцкай гімназіі №2, яна знаходзіцца ад пачатку датэрміновага галасавання і была акрэдытаваная як назіральнік. Пры гэтым ёй не далі магчымасць нават сфатаграфаваць пратакол для галасавання, што ўжо ёсць парушэннем заканадаўства.

Тады Іна Хоміч паказала сябрам выбарчай камісіі пасведчанне карэспандэнта газеты “Брэсцкі кур’ер” і заявіла, што будзе надалей знаходзіцца на ўчастку ў тым ліку і як журналіст.

“Аднак сакратар камісіі, пасля нейкай размовы па тэлефоне, паведаміў, што выбарчае заканадаўства нібыта забараняе мне быць і назіральнікам, і прадстаўніком СМІ, – кажа журналістка. – Але назваць артыкул Выбарчага кодэкса, дзе пра гэта гаворыцца, ён ня здолеў”. Тым не менш Іне Хоміч адмовілі ў акрэдытацыі ў якасці журналіста.

У сваёй скарзе, накіраванай старшыні участковай камісіі, у гарадскую выбарчую камісію і пракуратуру Брэста, Іна Хоміч просіць правесці праверку выкладзеных фактаў і пасадзейнічаць, каб на ўчастку больш не чыніліся перашкоды прадстаўнікам СМІ, бо Выбарчы кодэкс не забараняе адначасова быць акрэдытаваным і як назіральнік, і як журналіст.

ГА "БАЖ", фота litary.net

Поделиться:

Добавить комментарий
Email:
Обсуждение:
0
Ваш голос учтен
[гость] Иван
21 марта 2014 в 0:48 Это примерно все равно что просить милиционера показать закон где написано что его нельзя фотографировать... )))
Ответить
0
Ваш голос учтен
[гость] Света
20 марта 2014 в 17:20 Было бы смешно, если бы не так грустно:
" – Але назваць артыкул Выбарчага кодэкса, дзе пра гэта гаворыцца, ён ня здолеў"
Ответить
1
Ваш голос учтен
[гость] Женя
20 марта 2014 в 16:27 Печально, но предстказуемо...((
Ответить