У Брэсце пройдзе сустрэча з кансультантам міжнароднай арганізацыі «Education USA»
14 декабря 2019 в 14:16 209

18 снежня Віктар Хацім правядзе варкшоп «Як атрымаць стыпендыю для навучання за мяжой. Што трэба ведаць».

Варкшоп мае практычную накіраванасць: у праграме толькі канкрэтныя парады па атрыманні фінансавання для вучобы за мяжой. Працягласць мерапрыемства - 1 гадзіна, а гэта значыць - ніякай вады і агульных словаў, толькі самае галоўнае + адказы на пытанні ўдзельнікаў.

G4H8Wi8MsFc.jpg

Удзельнікі сустрэчы даведаюцца, чаму замежныя ВНУ даюць фінансаванне для навучання студэнтам з іншых краін, як выглядае працэс адбору і што трэба зрабіць, каб выйграць жорсткі конкурс і атрымаць стыпендыю. На сустрэчу запрашаюцца берасцейскія студэнты, школьнікі і ўсе, хто мае цікавасць да дадзенай тэмы.

Варкшоп «Як атрымаць стыпендыю для навучання за мяжой. Што трэба ведаць» адбудзецца 18 снежня ў АРР «Дзедзіч» (Брэст, вул. Маякоўскага, 46-1). Пачатак у 17.00. Уваход вольны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.

«EducationUSA» (educationusa.state.gov) - гэта сетка Дзярждэпартаменту ЗША, якая складаецца з больш чым 430 кансультатыўных цэнтраў для замежных студэнтаў у 178 краінах свету. Сетка рэкламуе сістэму вышэйшай адукацыі ЗША сярод студэнтаў па ўсім свеце, прапаноўваючы дакладную, поўную і актуальную інфармацыю аб магчымасцях навучання ў вышэйшых навучальных установах у Злучаных Штатах.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да каардынатара сустрэчы Таццяны Кучар: (kuschnerrr@gmail.com, 375292431722).

Mybrest.by

Поделиться: