У Брэсце адбудзецца вечарына беларускіх настольных гульняў
21 января 2015 в 16:08 1228
Вечарына запланавана 24 студзеня: суполка “Знайдзі сваіх” запрашае на яе ўсіх жадаючых і прапануе берасцейцам паўдзельнічаць у гэтых гульнях.

знайдзи сваих.jpg“Знайдзі сваіх” - аматарскі клуб, створаны для згуртавання творчых людзей і стварэння новых ідэй, а любіць Беларусь і ўсе беларускае. На сустрэчы прадстаўнікі клуба будуць рады знайсці новых аднадумцаў і сяброў ды пачуць вашыя прапановы, ідэі і заўвагі.

nIymSGoPSEk-595x444.jpgУ праграме вечарыны абяцаюць гульні (настолкі) пад назвамі “Паўстанцы”, “Каркасон” і “Разам”. Так, “Паўстанцы” - першая беларуская настольная гульня, якая дазваляе паглыбіцца ў атмасфэру 1863 года і зрабіцца знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым і інш.) альбо простым беларусам і ўплываць на ход паўстання. Гульня нечым нагадвае вядомую “Мафію”: яна пабудавана найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаванні і выказванні сваёй пазіцыі.

Мэта актыўных гульцоў - перацягваючы на свой бок простых беларусаў, знішчыць каманду ворага. Цікава, што беларусы ў гульні маюць смешныя схематычныя біяграфіі (сляпы вандроўны музыка, першая прыгажуня ў вёсцы), а вось на картках з паўстанцамі - фотаздымкі сапраўдных людзей, якія бралі ўдзел у паўстанні ці спрабавалі яго задушыць.

Падманваць, хлусіць, па-майстэрску блытаць прысутных і бязлітасна забіваць суперніка - права кожнага ўдзельніка. Гульня зроблена цалкам на беларускай мове, удзел могуць браць ад 6 да 20 чалавек.

Чакаем усіх у 16.00  па адрасе: Брэст, вуліца Маякоўскага 46-1.

Падрабязней чытайце тут.

 

Поделиться: