У Брэсце адбудзецца сустрэча, прысвечаная месцам публічнай прасторы ў развіцці горада
11 августа 2017 в 19:23 74
12 жніўня  АРР “Дзедзіч” сумесна з Менскай урбаністычнай платформай ладзіць другое адкрытае мерапрыемства, на якое прыедзе ўрбаніст Дзмітрый Бібікаў каб падзяліцца сваімі ведамі.

bibikov.jpg

АРР “Дзедзіч” намагаецца зрабіць са двара на вуліцы Маякоўскага 46-1 у Брэсце паўнавартасную вулічную публічную прастору. Вы можаце заўсёды далучыцца да праекта праз гэту форму.

У межах праекта ладзяцца працоўныя сустрэчы, дзе ўдзельнікі фармуюць канцэпцыю будучай прасторы. На мерапрымстве 12 жніўня размова будзе ісці аб прасторах - маштабных для чалавека і малых для супольнасці, а таксама пра месца грамадскай прасторы ў развіцці горада.

2.jpg

Вы пачуеце адказы на наступныя пытанні:

•          Што такое грамадская прастора?

•          Якія функцыі яна выконвае і навошта з'явіліся.

•          Якімі могуць быць публічныя прасторы?

•          Чаму не кожная грамадская прастора павінна быць вуліцай Савецкай і як зрабіць менш, ды лепш?

Што: Лекцыя “Месца публічнай прасторы ў развіцці горада”.

Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46-1

Хто: Дзмітрый Бібікаў, урбаніст, архітэктар і адзін з заснавальнікаў Менскай урбаністычнай платформы.

Калі: 12 жніўня (субота) ў 16:00.

Уваход вольны!

Дадатковая інфармацыя тут

Mybrest.by

Поделиться:

Добавить комментарий
Email: