У Брэсце аб'яўлены конкурс мемаў да дня роднай мовы
18 февраля 2020 в 16:04 131
Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” прапануе жадаючым стварыць свой аўтарскі мем на беларускай мове і пазмагацца за прыз - друк гэтага мема на цішотцы.

KrgTWIZCT6o.jpg

Правілы конкурсу:

- Да 21 лютага стварыць свой арыгінальны мем на беларускай мове (у якасці выявы можна выкарыстоўваць вядомыя мемы, але ідэя павінна быць арыгінальная, не пераклад з іншай мовы);
- Апублікаваць яго на сваёй старонцы ў ВК ці Інстаграме з хэштэгам #беларускімем і адзначыць @dzedzich_berascie / @dzedzich (або даслаць нам мем у фармаце JPG (дакументам) на пошту dzedzich.video@gmail.com ці ў асабістыя ў ВК).

24 лютага арганізатары аб'явяць пераможцу, які будзе вызначаны шляхам адкрытага галасавання на сайце dzedzich.org.

Mybrest.by

Поделиться: