У Берасці журналісты абмяркуюць, як цікава пісаць пра культурныя падзеі
18 августа 2014 в 16:07 6179
Теги: СМИ
Прэс-клуб «Якая вам яшчэ культурніцкая журналістыка ў Беларусі?», арганізаваны грамадскай кампаніяй «Будзьма Беларусамі», адбудзецца 19 жніўня.
Да ўдзелу запрашаюцца не толькі журналісты, але і тыя, хто спрычынены да арганізацыі культурных падзей альбо проста цікавіцца культурнымі навінамі.

Сустрэча адбудзецца 19 жніўня. Час правядзення: 13:00 – 16:45. Месца правядзення: канферэнц-зала гатэлю “Веста”, вул. Крупскай, 16.

Прэс-клуб пройдзе ў фармаце мінілекцый, дыскусій і практыкумаў, экспертамі ў якіх выступяць:

- Віктар Марціновіч, журналіст, культурніцкі аналітык, калумніст, пісьменнік, мастацтвазнаўца;

- Віталь Рыжкоў, рэдактар сайта budzma.by ГКК “Будзьма беларусамі!”

Mybrest.by
Поделиться: