У Беларусь амаль што на месяц раней пачалі вяртацца пералётныя птушкі
12 марта 2014 в 14:30 1035
Аб гэтым кажуць спецыялісты грамадскага аб'яднання «Аховы птушак Бацькаўшчыны». Далучыцца да назірання за веснікамі вясны могуць усе жадаючыя - трэба проста паведаміць у АПБ дзе, калі і якую птушку вы пабачылі.
Прычынай ранняга вяртання птушак, натуральна, стала мяккая зіма. Па дадзеных арнітолагаў, на Беларусь пачалі вяртацца жаўранкі, шпакі, гусі, кнігаўкі, жураўлі і буслы. Гэтыя птушкі былі заўважаныя яшчэ ў канцы лютага.

Па словах Сямёна Левага, спецыяліста па прыродаахоўных пытаннях АПБ, звычайна пералётныя птушкі вяртаюцца на радзіму не раней за сярэдзіну сакавіка.

На Камянеччыне напрыканцы лютага пабачылі рудахвостку-чарнушку, якая павінна была прыляцець у пачатку красавіка! А першага бусла - весніка вясны, арнітолагі пабачылі 10 сакавіка каля Дзяржынска ў Мінскай вобласці, хаця «па графіку» буслы вяртаюцца позна - у сярэдзіне вясны.

«Ахова птушак Бацькаўшчыны» заклікае ўсіх жадаючых далучыцца да назірання за птушкамі. Калі вам пашчасціць пабачыць пералётную птушку, па магчымасці зрабіце здымак. Калі не - усё роўна паведаміце пра гэта арнітолагам:

✔Праз сайт кампаніі пры дапамозе формы "ДАДАЦЬ НАЗІРАННЕ"
✔СМС на кароткі нумар 0841 (Абавязкова ўкажыце вашае імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і назву птушкі), у адказ Вы атрымаеце падарунак — спасылку на голас адной з птушак "Жывой вясны"!
✔Адпішыцеся ў адпаведных старонках у сац.сетках ( Укантакце ці Фэйсбуку).

Аксана БРОВАЧ, фота ptushki.org
Поделиться:

Добавить комментарий
Email: