Шэсць карысных дзён у Залессі: берасцейскіх студэнтаў запрашаюць на “Тыдзень асабістай эфектыўнасці”
16 января 2018 в 15:19 415
Весела ды інтэлектуальна збавіць час на сядзібе непадалёк ад Берасця с 5 па 11 лютага прапаноўвае маладзёнам Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.

Бясплатныя майстар-класы і прэзентацыі, якія правядуць дасведчаныя трэнеры, дапамогуць першакурснікам адаптавацца да самастойнага жыцця.

2.jpg

“Паступіўшы ва ўніверсітэт, маладыя людзі сутыкаюцца з неабходнасцю самастойна вырашаць праблемы: шукаць падпрацоўку, планаваць свае выдаткі, заваёўваць аўтарытэт у калектыве, – кажа каардынатарка праграмы Алена Каховіч. – Нашыя курсы дапамогуць развіць упэўненасць ды самаарганізацыю, ставіць мэты і дасягаць іх і ў асабістым жыцці, і ў вучобе”.

Заняткі ў Залессі будуць ідэальныя для студэнтаў першых курсаў, каб падрыхтавацца да студэнцкага жыцця і атрымаць новыя навыкі, якія дапамогуць правесці студэнцкія гады весялей, разнастайней і больш паспяхова. Удзельнікі навучацца эфектыўнаму ўзаемадзеянню з дарослымі і аднагодкамі, разаўюць ў сабе ўпэўненасць, мэтанакіравасць і матывацыю.

1.jpg

Тэмы трэнінгаў: майстэрства самапрэзентацыі; пошук дадатковага заробку; тайм-мэнэджмент; развіццё матывацыі; бюджэтныя падарожжы; дзейнасць грамадскіх арганізацый Берасця.

АРР “Дзедзіч” праводзіць “Тыдзень асабістай эфектыўнасці” ужо другі раз. Як гэта было ў 2016-м, глядзіце тут.

Колькасць месцаў абмежаваная, паспяшайцеся! Узяць удзел у праграме змогуць 20 чалавек, адбор праводзіцца на падставе анкет-заявак ды індывідуальнага сумоўя.

Запоўніць анкету-заяўку можна да 1 лютага па спасылцы.

Сумоўе адбудзецца 2 і 3 лютага. Калі ў вас няма магчымасці быць у Берасці, можна прайсці яго анлайн.  

3.jpg

Для каго: студэнты 1-2 курсаў берасцейскіх ВНУ, якія паходзяць з гарадоў і вёсак Берасцейшчыны.

Узрост: 17-20 гадоў.

Кошт: бясплатна; праезд з Берасця і трохразовае харчаванне аплочваюць арганізатары.

Калі: 5 – 11 лютага.

Дзе: вёска Залессе ў 40 кіламетрах ад Берасця, сядзіба “Дом еўрапейскіх сустрэч”.

Пасля завяршэння курса удзельнікі змогуць прымяніць атрыманыя веды на практыцы. Іх чакае гульня «Біржа ідэй». Сутнасць яе ў тым, што ўдзельнікі, падзяліўшыся на 3 каманды, прапаноўваюць у сацсетках карысныя ідэі. Праект, які набраў найбольш галасоў, атрымлівае дапамогу ментараў і сродкі на рэалізацыю. Па выніках гульні каманда-пераможца атрымае каштоўны прыз.

Задаць пытанне арганізатарам можна ў суполцы або напісаўшы на пошту info@dzedzich.org.

Mybrest.by

Поделиться: