Сад паўднёвых раслін з’явіцца ў адным з дворыкаў у цэнтры Брэста
10 апреля 2019 в 10:45 176
Незвычайныя і нават экзатычныя для нашага горада расліны прапішуцца 12 красавіка ў дворыку дома №37 па вулицы Карбышава.

Актывісты Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запрашаюць усіх ахвотных прыняць удзел у акцыі па пасадцы дрэваў і кустарнікаў. Плануецца высадзіць такія нетыповыя для берасцейцаў дрэвы, як сакура, міндаль, хурма, бамбук, гібіскус і шмат іншых - усяго каля 30 дрэваў.

0IovkWAr25o.jpg

Прыняць удзел у пасадцы можа кожны жыхар горада: дастаткова проста звязацца з арганізатарамі і паведаміць, што вы плануеце прыйсці. Кожны ўдзельнік зможа пасадзіць сваё персанальнае дрэва, каб пасля сачыць за яго ростам, даглядаць і клапаціцца аб ім.

Падчас пасадкі адбудзецца майстар-клас ад Анатоля Арлова – гаспадара пітомніка па вырошчванні дрэў і кустоў. Ён распавядзе пра рэдкія дрэвы, якія можа вырасціць кожны чалавек на сваім падворку, пра асаблівасці кожнага дрэва ў Садзе і адкажа на пытанні ўдзельнікаў.

Актывісты кампаніі па стварэнні Сада паўднёвых раслін у цэнтры Брэста запрашаюць на першае мерапрыемства. Пачатак у 16.30. Працягласць – каля 3 гадзін.

Арганізатары просяць па магчымасці прыносіць з сабой садовыя інструменты – рыдлёўкі і граблі.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у мерапрыемстве, можна звяртацца да Наталлі (8033-6078529) ці Дзяніса (8029-8010147), альбо пісаць адміну суполкі: https://vk.com/dzedzich_berascie.

Mybrest.by

Поделиться: