Ролі з жыцця: у Брэсце адбудзецца трэнінг па методыцы форум-тэатр
22 ноября 2017 в 13:51 171
Што такое форум-тэатр, як яго зладзіць і якія сацыяльныя праблемы ён вырашае? На новы бясплатны трэнінг запрашае брэсцкіх студэнтаў  ААР «Дзедзіч» у межах кампаніі «О, Балоння!».

Гэтыя спектаклі заўсёды заснаваныя на рэальных гісторыях. А глядач можа ў любы момант замяніць актора і ўмяшацца ў ход дзеі.

аBad grammar makes us [sic]иир.jpg

Спікер трэнінгу Павел Махінаў ведае пра інтэрактыўны метад у тэорыі і на практыцы. Ён каардынатар праграмы «Студэнцкі форум-тэатр» пры інфармацыйна-практычнай установе «Студэнцкая фабрыка думкі» і арганізатар першага ў Беларусі фестывалю форум-тэатра на сцэне менскага Цэнтра сучасных мастацтваў.

На аднадзённым трэнінгу Павел распавядзе пра:

•          гісторыю «Тэатра прыгнечаных» і ягонага стваральніка Аўгуста Боаля;

•          віды і задачы форум-тэатра;

•          правілы напісання сцэнару для форум-пастановак: хто такі джокер, актор, spect-actor;

•          магчымасці форум-тэатра для разумення канкрэтных сацыяльных праблемаў;

Таксама разам з Паўлам удзельнікі паспрабуюць стварыць пастаноўку паводле метаду «пусты форум».

bolon2.jpg

Колькасць месцаў абмежаваная, зарэгістравацца на трэнінг можна па спасылцы.

bolon3.jpg

Кампанія «О, Балоння!» рэалізоўваецца Агенцтвам рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» супольна з «Цэнтрам роўнага навучання» для студэнтаў брэсцкіх ВНУ. Праект не толькі распавядае пра Балонскую сістэму адукацыі, але і дае карысныя навыкі, неабходныя студэнтам.

Mybrest.by

Поделиться:

Добавить комментарий
Email: