Пракуратура Брэста вынесла папярэджанне незалежнаму журналісту
31 марта 2014 в 12:28 2322
Сябра грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Яўген Скрабец (на фота) папярэджаны “аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў”.

Папярэджанне тычыцца публікацый Яўгена Скрабца на сайце “Беларускага Радыё Рацыя”, якое знаходзіцца ў польскім горадзе Беласток. Адметна, што само пісьмовае папярэджанне ў пракуратуры журналісту выдаць адмовіліся. Сам Яўген Скрабец адразу ж напісаў у пракуратуру заяву з просьбай выдаць яму копію дакумента для далейшага абскарджання.

Нагадаем, што 21 сакавіка журналіста ўжо апыталі ў гарадской пракуратуры. Пытанні да Яўгена тычыліся таго, ці працуе ён на замежныя СМІ без акрэдытацыі і ці не дыскрэдытуе Рэспубліку Беларусь ва ўласных матэрыялах. Тады Скрабец адмовіўся адказваць на гэтыя пытанні і падпісваць пратакол апытання.

Алег СУПРУНЮК, фота з facebook.com

Поделиться:

Добавить комментарий
Email: