Незалежнага журналіста Яўгена Скрабца апыталі ў гарадской пракуратуры Брэста
22 марта 2014 в 18:01 1564
Як распавёў сам Яўген на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook, супрацоўнікаў пракуратуры ў першую чаргу цікавіла: ці супрацоўнічае ён з Беларускім Радыё Рацыя.

“Памочнік пракурора Паўлава, з пракуратуры горада Брэста, склала апытанне. Пытанняў было два: 1) Ці маю я акрэдытацыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, як брэсцкі карэспандэнт Радыё Рацыя? 2) Ці публікаваў я матэрыялы, што дыскрэдытуюць ўнутраную і знешнюю палітыку Рэспублікі Беларусь?” – паведаміў Яўген Скрабец.

Ён зазначыў, што спаслаўся на 27 артыкул Канстытуцыі РБ адмовіўся і не даваў тлумачэнняў супраць сябе. Акрамя таго, пасля адмовы прадстаўніка пракуратуры выдаць копію апытання, Скрабец адмовіўся ставіць подпіс пад ім.

Журналіст вырашыў звярнуцца да праваабаронцаў за юрыдычнай дапамогай і мае намер падрыхтаваць адпаведны зварот, каб у пісьмовым выглядзе атрымаць інфармацыю пра мэту свайго выкліку ў пракуратуру. Сам Скрабец звязвае гэты выклік з мясцовымі выбарамі і чэмпіянатам свету па хакеі, які сёлета пройдзе ў Беларусі.

Алег СУПРУНЮК

Поделиться:

Добавить комментарий
Email: