Незалежнага брэсцкага журналіста зноў выклікаюць у пракуратуру
28 марта 2014 в 15:20 1 1531
Сябра грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Яўген Скрабец абавязаны з’явіцца ў пракуратуру горада Брэста ў панядзелак, 31 сакавіка.

Пра гэта гаворыцца ў позве, што прынеслі супрацоўнікі міліцыі на адрас, дзе прапісаны журналіст.

Нагадаем, што 21 сакавіка Яўгена Скрабца ўжо апыталі ў гарадской пракуратуры. Пытанні да журналіста тычыліся таго, ці працуе ён на замежныя СМІ без акрэдытацыі і ці не дыскрэдытуе Рэспубліку Беларусь ва ўласных матэрыялах.

Тады Скрабец адмовіўся адказваць на гэтыя пытанні і падпісваць пратакол апытання. Цяпер жа, па словах міліцыянтаў, якія прынеслі позву, Яўгена чакае “выключная фармальнасць”. Журналіст дапускае, што гаворка можа ісці пра пракурорскае папярэджанне.

Алег СУПРУНЮК, фота з facebook.com

Поделиться:

Добавить комментарий
Email:
Обсуждение:
0
Ваш голос учтен
[гость] Борис
28 марта 2014 в 15:49 Последнее прокурорское предупреждение)
Ответить