Не ігнаруй, намінуй: у Берасці пачаўся збор заявак на прэмію «Праект года» і «Валанцёр года»
8 октября 2019 в 10:12 14
Да 10 лістапада неабходна запоўніць форму і пазначыць лепшыя на вашу думку грамадскія праекты і самых актыўных валанцёраў у Берасці і вобласці.

Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» абвяшчае збор заявак на грамадскую прэмію: 12 лістапада будзе запушчана адкрытае галасаванне за намінантаў. Абвяшчэнне вынікаў галасавання і ўзнагароджанне пераможцаў прэміі пройдзе 22 лістапада падчас урачыстай імпрэзы, прысвечанай 20-годдзю Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзічч».

Прэміі «Праект года» і «Валанцёр года» сталі традыцыйнымі для грамадзянскай супольнасці Берасця і пройдуць сёлета ўжо ў чацвёрты раз. У мінулым годзе гран-пры прэміі «Праект года» і каштоўны прыз атрымала ініцыятыва «Дыялекты» за анлайн-мапу аўдыёзапісаў дыялектных гаворак Беларусі і замежжа. А ганаровае званне «Валанцёр года» атрымалі адразу дзве дзяўчыны – Ганна Хаміцкая і Анастасія Чайчыц.

Правілы намінавання на прэмію «Праект года» :

– Узгадаць самыя карысныя і яскравыя праекты, якія былі рэалізаваны ў Берасці і Берасцейскай вобласці ў 2019 годзе.

– Запоўніць усе пункты з раздзелу «Праект года» у гэтай форме.

Правілы намінавання на прэмію «Валанцёр года» (прыняць удзел у гэтым намінаванні могуць толькі члены грамадскіх арганізацый ці ініцыятыў Берасця і вобласці).

– Узгадаць тых актывістаў, якія аддана, добрасумленна і бескаштоўна дапамагалі арганізацыям ці ініцыятывам на працягу 2019 года.

– Запоўніць усе пункты з раздзелу «Валанцёр года» у гэтай форме.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца да каардынатара прэміі – Дзяніса: +375298010147 / dendetlet@gmail.com

Mybrest.by

Поделиться: