Брэсцкае агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” далучылася да звароту на адрас ЕС наконт сітуацыі ва Украіне
21 февраля 2014 в 11:43 441
У гэтым звароце прадстаўнікі беларускай грамадскасці запатрабавалі ад Еўрасаюза неадкладнага ўвядзення санкцый у дачыненні да ўкраінскіх чыноўнікаў. У адкрытым лісце, які адпраўлены вярхоўнаму прадстаўніку ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, удакладняецца, што санкцыя мусяць быць уведзеныя супраць асоб, адказных за ўзброены штурм Майдана, які прывёў да чалавечых ахвяраў і вялікай колькасці параненых сярод мірных дэманстрантаў. Аўтары звароту падкрэслілі, што ад хуткасці прыняцця рашэння аб санкцыях “будзе залежыць, ці з'явяцца там новыя, масавыя ахвяры”.

У звароце гаворыцца, што ўвядзенне санкцый супраць “асобных людзей з эшалонаў улады і праўладных колаў ва Украіне не зачыняе дзверы для далейшага перамоўнага працэсу з Украінай, а наадварот, накіроўвае гэтыя перамовы ў рэчышча адказнасці і законнасці”.

Прадстаўнікі беларускай грамадскасці таксама адзначылі, што бяздзейнасць органаў і краін Еўрасаюза ў той сітуацыі, калі ўлады Украіны узброеным шляхам душаць грамадзянскі пратэст, які пачаўся ў падтрымку падпісання пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС, дыскрэдытуе ідэю еўрапейскай інтэграцыі. На думку аўтараў ліста, гэта будзе мець далейшыя геапалітычныя наступствы для ўсіх краін Ўсходняга партнёрства.

Ініцыятары звароту лічаць, што эканамічныя санкцыі супраць чыноўнікаў і праўладных бізнесменаў з'яўляюцца эфектыўнымі, і папярэджваюць , што любое прамаруджванне ў прыняцці адпаведных рашэнняў прыводзіць да новага наступу уладаў на дэмакратычныя каштоўнасці і правы чалавека.

Mybrest.by, фота inotv.rt.com
Поделиться:

Добавить комментарий
Email: