Брэсцкі журналіст Алесь Ляўчук аштрафаваны на 6 мільёнаў рублёў
24 декабря 2014 в 22:48 4609
Теги: суд СМИ
Суд Ленінскага раёна Брэста аштрафаваў журналіста на 40 базавых велічыняў паводле абвінавачвання “ў незаконным вырабе і распаўсюджванні прадукцыі СМІ”.

Алесь Ляўчук мяркуе, што рашэнне суда было прынятае загадзя. Суддзя ніякія мае высновы не разглядала, выразна вяла сваю лінію. Я азнаёміўся з матэрыяламі справы, там было ясна напісана: КДБ устаноўлена, што я працую на тэлеканал Белсат, хаця гэта не было ніяк даказана, - сказаў ён.

Паводле слоў журналіста, на судзе быў разгледжаны адказ з Міністэрства замежных спраў, у якім гаворыцца, што ў Ляўчука няма акрэдытацыі ў якасці замежнага журналіста. Сам журналіст паказаў у судзе пісьмовае пацвярджэнне, што ён з'яўляецца пазаштатным карэспандэнтам БелаПАН, а таксама рэдакцыйнае пасведчанне, аднак гэта нават не разглядалася.

Калі я ўбачыў, што гэта цырк і ніхто не збіраецца разглядаць справу, я адмовіўся даваць паказанні і адказваць на пытанні”, - сказаў журналіст. Ён мае намер абскардзіць рашэнне ў абласным судзе.

БелаПАН

Поделиться: