Брэстаўчане не забываюцца на калядныя традыцыі: па вуліцах горада вадзілі Казу
8 января 2014 в 09:25 1063
Ініцыятыўныя брэстаўчане вырашылі напомніць гараджанам пра калядныя традыцыі і выйшлі на вуліцы горада, каб прывітаць гараджан і гасцей Брэста і павіншаваць з Калядамі.
Трэба сказаць, традыцыя калядавання ў буйных гарадах Беларусі па крысе сыходзіць. Так, мае сябры з Мінску, Слуцку і Гомеля кажуць, што апошнім часам сустрэць калядоўшчыкаў на вулцы - рэдкая з'ява. Хіба што яшчэ на Шчодры вечар ходзяць, а на Каляды - не. 

Праўда, са словаў знаёмых, разам з Брэстам калядныя абрады выконваюць як мінімум у Гродна і Лідзе.

Пры такім становішы тым больш прыемна было бачыць на галоўных вуліцах Брэста Казу, Дзеда, Зюзю і іншых калядных персанажаў. Пасля таго, як на небе з'явілася першая зорка, маладыя людзі пайшлі па цэнтру Брэста спяваць беларускія калядныя песні пад суправаджэнне дуды і віншаваць брэстаўчан і гасцей горада са святам Божага Нараджэння. Выйшлі калядоўшчыкі і на галоўную сцэну горада на плошчы Леніна 7-га студзеня.

Святочныя зычэнні гараджанам складалі энтузіясты з «Зюзя Сlub». Маладыя людзі прадвігаюць беларускія народныя традыцыі не першы дзень. Яны арганізоўвваюць этна-вечарыны, распавядаюць пра беларускія святы і абрады ў сацыяльных сетках. У мінулым годзе разам з клубам «Бацькі.by» ладзілі таксама Гуканне вясны і Купалле. 

Як распавёў адзін з сябраў клуба Віктар Клімус, маладыя людзі пастаянна думаюць пра пашырэнне сваёй дзейнасці і хочуць прыцягнуць да выканання народных абрадаў як мага больш людзей.

«Бліжэйшым часам, можа, на Шчодрык збярэмся яшчэ раз, можа нават 12-га, бо гэта нядзеля», - анансаваў Віктар Клімус. 

Аксана БРОВАЧ, фота са старонкі «Зюзя Club»

Поделиться:

Добавить комментарий
Email: