Балонскі працэс ад А да Я: пазнаем разам!
13 декабря 2013 в 09:24 721
“О, Балонь!” – пад такой назвай у Берасці Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” рэалізуе праграму “Балонскі працэс і Беларусь”.

Не кожны беларускі студэнт можа пахваліцца добрымі ведамі пра “Балонскі працэс”. Так, валодае простай і папулярнай тэрміналогіяй, але не як “рыба ў вадзе” у тэме. Якія асацыяцыі ўзнікаюць у галовах маладых беларусаў са словамі “Балонь” ці “Балонскі працэс”? Самаадукацыя, студэнцкае самакіраванне, валоданне ангельскай мовай, свабода, еўрапейскае жыццё, а хтосьці прыгадае маленькую сабаку “балонку” і г.д. Спіс можна дапаўняць рознымі версіямі, але самае галоўнае пытанне для Беларусі, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы: чаму Балонскі працэс абышоў беларускіх студэнтаў і ўсю адукацыйную сістэму?

Праграмма прадугледжвае правядзенне наступных сустрэч:

1. Сустрэчы-дыскусіі: што значыць Балонскі працэс, перспектывы і магчымасці. У рамках сустрэч плануецца правесці анкетаванне наконт ведаў тэмы Балонскага працэсу сярод студэнтаў.

Мэта: ад А да Я распавесці моладзі пра гісторыю Балонскага працэсу, выявіць узровень падрыхтоўкі аўдыторыі па тэме.

Запланавана: 9 сустрэч.

2. Навучальныя семінары на тэму “Адукацыя для беларускай моладзі: каштоўнасці, механізмы і магчымасці”.

Трэнеры – актывісты АРР “Дзедзіч”, якія прайшлі вучэбны трэнінг на тэму Балонскага працэсу ад дырэктара Цэнтра развіцця студэнцкіх ініцыятыў Зміцера Гаменюка.

Мэта: высвятленне асацыяцый сярод студэнтаў на тэму “Балонскі працэс”, прыклады еўрапейскіх адукацыйных устаноў, дзе актыўна ўжываецца “балонь”, правядзенне ралевых гульняў “студэнт-выкладчык”і іншыя, роспавед прыкладаў навучання беларусаў у Вільні.

Запланавана: 6 семінараў.

3. Эксперт-сустрэчы ў сферы вышэйшай адукацыі.

Мэта: інфарміраванне студэнтаў пра станоўчыя і адмоўныя моманты ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс, разважанне і меркаванні па дадзенай тэматыцы, дыскусіі.

Плануюецца, што экспертамі выступяць: Уладзімір Дунаеў (экс-прарэктар ЕДУ), Зміцер Гаменюк (дырэктар Центра развіцця студэнцкіх ініцыятыў), Алег Граблеўскі (Агенцтва палітычнай экспертызы), Святлана Мацкевіч (Агенцтва гуманітарных тэхналогій).

Запланавана: 5 сустрэч з экспертамі.

Бумажныя прыемнасці ад арганізатараў: буклеты “Што значыць Балонскі працэс?”, “Балонскі працэс і Беларусь” і “Акадэмічныя свабоды і каштоўнасці ў рамках Балонскага працэсу” для кожнага удзельніка семінару ці трэнінгу. З дапамогай раздатковых матэрыялаў “Балонь” не пройдзе міма вушэй.

Балонскія сувеніры: лепшыя ўдзельнікі сустрэч атрымаюць балонскую асадку, майку або значок напамяць.

4. Конкурс фотаздымкаў пад назвай “О, Балонь!”. Усё, што якім-небудзь бокам сутыкаецца з адукацыяй у нашай краіне і за яе мяжой, справядлівыя і праблемныя сітуацыі ў фота. З самых лепшых прац будзе зроблена выстава. А аўтараў трох лепшых фотаздымкаў чакаюць каштоўныя прызы!

Таксама не засталося без увагі Міністэрства адукацыі. Збор подпісаў з патрабаваннем выкарастання еўрапейскіх акадэмічных свабод у беларускім адукацыйным працэсе. З мэтай звярнуць увагу студэнтаў на адсутнасць “свабод” у беларускіх ВНУ.

Напрыканцы праграмы 15 лепшых удзельнікаў-студэнтаў і пераможцаў фотаконкурса паедуць на адукацыйны візіт у горад Люблін на 4 дні.

Удзельнікаў чакае:

· наведванне універсітэту Марыі Кюры-Складоўскай;

· наведванне каталіцкага ўніверсітэту Яна Паўла II;

· сустрэча з моладдзю студэнцкіх арганізацый пры ўніверсітэтах;

· знаёмства з развіццём балонскай сістэмы ва ўніверсітэтах Любліна.

Па ўсім сур’ёзным і несур’ёзным пытанням пра праграмму “Балонскі працэс і Беларусь” Вы можаце звяртацца да прэсс-сакратара праграмы “Балонскі працэс і Беларусь” – Наталлі Гарайкінай.

Кантактныя дадзеныя:

+375 29 208 88 14 (МТС) – Наталля Гарайкіна.

www.dzedzich.org – сайт ААР “Дзедзіч”, дзе будзе адлюстроўвацца ўся інфармацыя па праграмме “Балонскі працэс і Беларусь”.

Электронны адрас: dzedzich@gmail.com

Mybrest.by

Поделиться:

Добавить комментарий
Email: