Абласная Партыя БНФ атрымала прабачэнні ад уладаў за распаўсюд недакладных звестак пра колькасць кандыдатаў
3 марта 2014 в 12:19 682
Берасцейскі гарвыканкам і абласная выбарчая камісія прынеслі прабачэнні Партыі БНФ за несапраўдныя звесткі пра колькасць вылучаных кандыдатаў, распаўсюджаныя гарадской выбарчай камісіяй.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Партыі БНФ. Адказ на сваю скаргу брэсцкія актывісты атрымалі 1 сакавіка. 

У лісце з гарвыканкама паведамляецца, што супрацоўніку, які дапусціў памылку, аб'яўлена заўвага і ён будзе прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. 

З прабачэнні прыносіць таксама і Брэсцкая абласная выбарчая камісія. Але там не бачаць «сур'езных падстаў» да прыцягнення супрацоўнікаў да адказнасці.

Па словах старшыні абласной філіі Партыі БНФ Дзмітрыя Шыманскага, гэты адказ яго задавальняе, аднак верагоднасць новых памылак у працы камісіі не выключана:

«Адмовіўшыся выключыць са складу камісіі людзей, якія дапускаюць арыфметычныя памылкі, Берасцейскі гарвыканкам не зняў патэнцыйную магчымасць новых памылак. У прыватнасці, падчас падліку галасоў выбаршчыкаў. Партыя БНФ, як і іншыя дэмакратычныя сілы, не маюць сваіх прадстаўнікоў у складзе гарадской выбарчай камісіі. Мы не маем магчымасці праверыць правільнасць падліку галасоў. Таму, мы не выключаем магчымасці, што падчас падліку галасоў выбаршчыкаў могуць быць дапушчаныя памылкі».

Аксана БРОВАЧ

Поделиться:

Добавить комментарий
Email: