Жыхар Брэста Дзяніс Рабчук трапіў у фінал конкурсу ідэй для беларускіх старшакласнікаў «Першыя»
4 апреля 2020 в 12:24 192
Па выніках трэцяга этапа сацыяльна-адукацыйнага праекта дзесяць школьнікаў з усёй краіны публічна прадставяць свае ідэі па экалогіі, тэхналогіям, інклюзіі і культуры.

Больш за 1000 школьнікаў (вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў) прынялі ўдзел у адукацыйных воркшопах у Мінску і крэатонах у Гомелі, Віцебску, Магілеве і Гродне, а больш за 100 з іх даслалі відэапрэзентацыі сваіх ідэй для ўдзелу ў конкурсе. Найбольшую цікавасць беларускія старшакласнікі праявілі да кірунку «Культура» – 39%, а таксама «Экалогія»– 27% і «Тэхналогіі»– 24%, «Інклюзія»– 10%.

Журы выбрала дзясятку найлепшых ідэй. Аўтары прадставяць свае прэзентацыі самастойна на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk, правядзенне якой запланавана на май. Кожны з фіналістаўбудзе рыхтаваць 10-хвілінную прамову разам з ментарамі – прадстаўнікамі беларускай супольнасці TED. Пасля выніковай прэзентацыі сваіх ідэйусе пераможцы атрымаюць у падарунак iPhoneXs.

rabchuk.jpg

Сярод фіналістаў конкурсу - вучань ДУА «Гімназія №1 г. Брэста» Дзяніс Рабчук (10 клас, кірунак «Культура»), які з камандай робіць паэтычныя муралы. Некалькі дзясяткаў вершаў беларускіх класікаў ужо з'явіліся на вуліцах Брэста, але хлопец плануе мультыплікаваць свой досвед на іншыя гарады Беларусі праз выступ на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.

Mybrest.by

Поделиться: