Школьніца з Брэсцкай вобласці стала пераможцай конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»
15 мая 2018 в 00:11 229
Вынікі конкурсу былі падведзены на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, дзе сталі вядомыя імёны 5 лепшых юных чытальнікаў Беларусі.

На працягу васьмі месяцаў больш за 2 тысячы ўдзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі змагаліся за права выступіць у фінале і атрымаць галоўны прыз конкурсу – iPhone.

Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны вучні 7-8 класаў з усёй краіны. У рамках першага этапу конкурсу ўдзельнікі размясцілі ў сацыяльных сетках 2048 відэазапісаў з чытаннем твораў аўтарства беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

mishpilkina-4.jpg

Сёння ўсе дасланыя вучнямі відэазапісы можна адсачыць у сацыяльных сетках па хэштэгу #чытаемзvelcom. Па выніках першага этапу конкурсу былі вызначаны па 30 лепшых чытальнікаў ад кожнай вобласці і горада Мінска. У абласных цэнтрах прайшлі рэгіянальныя фіналы, пераможцам якіх былі ўручаны запрашэнні на фінал конкурсу і сучасныя смартфоны.

35 фіналістаў на сцэне Купалаўскага тэатра прадставілі творы беларускіх аўтараў. Кожнаму ўдзельніку на выступ было выдзелена 2 хвіліны. Гэтае абмежаванне па часе зрабіла фінал яшчэ больш дынамічным і эмацыйным.

mishpilkina-3.jpg

Старшыня журы конкурсу Ўладзімір Ліпскі лічыць, што атрымалася сапраўднае свята беларускай мовы і культуры.

«Дзеці з усёй краіны паказалі, на колькі важна захоўваць самы галоўны скарб – родную мову. Талент кожнага ўдзельніка конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» мяне, на самой справе, уразіў. Упэўнены, што кожнага з гэтых юнакоў чакае цудоўнае будучае, напоўненае светам, дабрынёй і любоўю да сваёй радзімы», - распавёў пра свае ўражанні пісьменнік.

mishpilkina-2.jpg

Па выніках рэспубліканскага фіналу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» лепшымі юнымі чытальнікамі краіны прызнаныя Аліна Сухадольская (Гімназія №7, Мінск), Маліка Мірзаліева (Гімназія №1. Гродна), Марыя Новік (Сярэдняя школа №22, Гродна), Ян Мусвідас (Гімназія №30, Мінск), Ангеліна Мішпількіна (Высокаўская сярэдняя школа, Брэсцкая воласць). Пераможцам уручаны смартфоны Apple ад кампаніі velcom.

Пераможца з Брэсцкай вобласці Ангеліна Мішпількіна выказала ўдзячнасць арганізатарам за тое, што яны даюць дзецям магчымасць адкрыць свой талент.

mishpilkina-1.jpg

«Дзякуй вялікі членам журы за тое, што адзначылі мае старанні ў падрыхтоўцы да конкурсу. Я вельмі доўга рыхтавалася і ўдзячна за дапамогу маім бацькам і настаўнікам», - кажа Ангеліна.

Сацыяльна-адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з 2015 года. У гэтым годзе праект таксама актыўна падтрымалі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

Mybrest.by

Поделиться:

Добавить комментарий
Email: