Памёр адзін з самых вядомых паэтаў Берасцейшчыны Алесь Каско
27 ноября 2017 в 12:43 2 88
Пахаванне адбудзецца 27 лістапада ў Жабінцы. Алесь Каско, які доўгі час кіраваў брэсцкім аддзяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў,  пакінуў гэты свет на 66-м годзе жыцця.

Алесь Каско нарадзіўся ў Ганцавіцкім раёне. Працаваў настаўнікам, у жабінкаўскай раённай газеце, на Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1995) за кнігу «Час прысутнасці». У 2001 годзе стаў першым лаўрэатам Мядовай літаратурнай прэміі.




***

Дол спапялёны, і ў чэзлай траве

конік зялёны і той не жыве.

Неба пустое — без жаўрукоў,

жыта сухое — без васількоў.

Рэдкі вандроўнік душой прыпадзе:

не, тут зямля не пяе, не гудзе.

Песьні ня ўродзяць. То град, то сухмень.

Ценю збаіцца — чужы раптам цень?

Роспачна выгукне ў поле маўклівае:

«Ты хіба сёньня мне творчаю ніваю?»

Скрушна спахопіцца: «Што ж я? Дарма.

Іншае нівы ў Радзімы няма.

Што сёньня ёсьць — дык надзея на рунь.

Мёртвае поле нанова ўзару,

з ліраю выйду, нібыта з сяўнёй:

ёсьць яшчэ зерне нямёртвае ў ёй…»

«Дзеяслоў», 12, 2003

Mybrest.by

Поделиться:

Добавить комментарий
Email:
Обсуждение:
0
Ваш голос учтен
[гость] Редактор MyBrest
27 ноября 2017 в 14:45 [гость] Dummy, Выправілі. Выбачаемся за памылку.
Ответить
0
Ваш голос учтен
[гость] Dummy
27 ноября 2017 в 14:02 аддзяленнем Саюза БЕЛАРКУСКI пісьменнікаў
Ответить