Выстава “Брэст – горад Бібліі” будзе дэманстравацца ў абласным краязнаўчым музеі
Адкрыццё экспазіцыі, прымеркаванай да 1000-годзя Брэста, запланавана на 12 красавіка (пачатак у 15 гадзін), а наведаць яе можна будзе да 3 мая.
Выстава арганізавана сумесна Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага і Брэсцкім абласным краязнаўчым музеем.
Экспазіцыя выставы прадстаўляе:
- Брэсцкая Біблія (арыгінал і факсімільнае выданне);
- Евангеллі, Новы Запавет і Псальмы ў перакладзе Л. Дзекуць-Малея і А. Луцкевіча 1926 ‑ 1931 гг.;
- Рукапісныя і самвыдатаўскія Бібліі 1944 – 1988 гг., якія распаўсюджваліся ў Брэсце.
Mybrest.by
Новости по теме: