Унікальны спектакль "1517" прыязджае ў Берасьце: неверагодная драма доктара Францыска Скарыны!
13 ноября 2017 в 11:06 467
6 жніўня 1517 года ў Старым месце Пражскім Францыск Скарына з Полацку пачаў друкаваць Біблію на беларускай мове. Чаму паспяховы лекар і навуковец перамяніў свае жыццёвыя планы?

Скарына нарадзіўся ў краіне, дзе не было ніводнага ўніверсітэту, і кожны, хто хацеў мець вышэйшую адукацыю, павінны быў ехаць за мяжу, на Захад. Ягоны бацька не быў вучоным, ён быў прадпрымальнікам, які зарабляў на гандлі скурамі.

dsc05257.jpg

Тым ня менш, Францыск стаў першым беларусам, які атрымаў ступень доктара вызваленых навук і доктара лекарскіх навук. Але лекарства не стала справай жыцця Францыска Скарыны.

Творчы калектыў пад кіраўніцтвам Паўла Харланчука-Южакова і Змітра Бейнарт-Саладухі вырашыў даць адказ на пытанне, чаму Францыск Скарына змяніў свае жыццёвыя планы (драматургія Аляксея Шэіна і Андруся Унучака).

23549674_550784558606658_354697925_n.jpg

Спектакль “1517” – гэта гісторыя доктара лекарскіх навук, які стаў перакладчыкам Бібліі і пачынальнікам беларускага кнігадрукавання. Але гэта не толькі гісторыя…

Спектакль можа пабачыць 20 лістапада ў Палацы культуры прафсаюзаў (г.Брэст, вул. Маскоўская, 275). Квіткі ў касах Палаца і па тэл. 42-87-12, 8-029-527-57-10.

Mybrest.by

Поделиться: