У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі будзе працаваць выстава “З прыродай зліўшыся душой”
Назву часовай экспазіцыі далі радкі з санета Максіма Багдановіча, бо прысвечана яна будзе яднанню чалавека і прыроды.
На выставе будуць экспанавацца прадметы этнаграфіі з выявамі птушак.
“Чаму ж менавіта птушак? Птушкі – насельнікі нябеснай прасторы – заўсёды прыцягвалі чалавека. Нашыя продкі надзялялі іх рознымі здольнасцямі, звязвалі з імі шэраг прыкмет і павер’яў. Таму людзі імкнуліся аздобіць птушкамі свае хаты: вышывалі іх на ручніках і вопратцы, ткалі на посцілках, выпальвалі і выразалі на дрэве, малявалі на шкле ды іншае”, -адзначылі арганізатары выставы.
Эксапазіцыя дазволіць далучыцца да чароўнага свету беларускай традыцыйнай культуры і будзе працаваць з 14 мая па 20 верасня 2020 года.
Mybrest.by
Новости по теме: