У Брэсце арганізуюць анлайн-караоке-бар пад беларускамоўныя песні
22 июля 2020 в 14:19 222
Вечарына пройдзе 28 ліпеня, калі на працягу 90 хвілін можна будзе не толькі спець любімыя песні, але і павесяліцца, і добра правесці час як са знаёмымі, так і не знаёмымі людзьмі.

Музычнымі гасцямі вечарыны ўжо выказалі жаданне стаць музыкі з Брэста, гурт “laudans”, саліст гурта ":B:N:", Алесь Лютыч, і спявачка з Мінска – “LEAR”. Пра астатніх гасцей каманда арганізатараў распавядзе ў бліжэйшы тыдзень.

laudans лента.jpg

Што трэба, каб прыняць удзел у караоке-бары

- Запоўніць гэтую форму;

- Мець мабільны тэлефон ці ноўтбук з камерай і доступам да інтэрнэту;

- Мець вольны час з 18.00 да 19.30 28 ліпеня (падключыцца можна будзе на працягу ўсяго эфіру).

LEAR лента.jpg

Пасля запаўнення формы арганізатары паведамяць пра тэлеграм-чат, дзе будуць распавядаць пра ход падрыхтоўкі да імпрэзы, а ў дзень правядзення анлайн-вечарынкі выкладуць спасылку на ўдзел.

ЛЮТЫЧ лента.jpg

Мерапрыемства арганізавана АРР “Дзедзіч”, у межах кампаніі “Зробім лепшы 2020” і пры падтрымцы Асамблеі НДА.

Mybrest.by

Поделиться: