У Брэсце адкрываецца выстава “Анджэй Струміла, Жывапіс”
1 апреля 2015 в 08:37 1009
Месцам правядзення вернісажу стане выставачная зала ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” на вуліцы Савецкай, 54 (адкрыццё адбудзецца 1 красавіка ў 16.00).

plakat brzesc as.jpgВыстава арганізавана сумесна Маршалкоўскай кіраваннем Падляскага ваяводства Польшчы, Падляскім музеем у Беластоку, Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце, Польскім інстытутам у Мінску і ДзУКБрэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”.

Анджэй Струміла (нарадзіўся 23 кастрычніка 1927 года ў Вільні) - мастак, ілюстратар, фатограф, скульптар, графік, паэт і вандроўнік, актыўны дзеяч у галіне развіцця культуры і аховы ландшафту паўночна-ўсходняй Польшчы. Вельмі важную пазіцыю ў творчасці мастака займае выставачная дзейнасць (выставачная архітэктура і графіка), тэлевізійная і тэатральная сцэнаграфія, дызайнерская графіка (робіць дызайн кніг, каталогаў, плакатаў), кніжная ілюстрацыя, эсэістыка і публіцыстыка. Цікавіцца таксама дызайнам прасторы (фарміраваннем краявіду). Анджэй Струміла з’яўляецца ініцыятарам, арганізатарам і куратарам шматлікіх выстаў і пленэраў.

У творчай біяграфіі мастака звыш ста індывідуальных выстаў (жывапісу, рысункаў, фатаграфіі) у Польшчы і за мяжой. З’яўляецца аўтарам, сааўтарам і ілюстратарам звыш 150 кніг (у тым ліку папулярна-навуковых выданняў), томікаў паэзіі і альбомаў.

Анджэй Струміла ўганараваны многімі дзяржаўнымі адзнакамі і ўзнагародамі за творчыя дасягненні, распаўсюджванне польскай культуры за мяжой і грамадскую дзейнасць. У снежні 2008 года, у толькі што адрамантаваным будынку, пачаў сваю дзейнасць Цэнтр сучаснага мастацтва – Галерэя Анджэя Струмілы ў Сувалках (аддзел Акруговага музея), які акрамя сталай экспазіцыі твораў мастака арганізоўвае таксама часовыя выставы мастацтва.

Mybrest.by

Поделиться: