У Брэсце адкрыецца фотавыстава, прысвечаная гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі
23 марта 2020 в 16:42 101
Экспазіцыя будзе працаваць з 25 сакавіка ў дворыку Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (Брэст, вуліца Маякоўскага, 46/1). Адкрыццё фотавыставы ў 18.00 (уваход вольны).

На шматлікіх фотаздымках можна будзе пабачыць, як выглядаў Брэст і яго ваколіцы больш за 100 гадоў таму, хто і дзе прымаў лёсавызначальныя рашэнні Першай сусветнай вайны. Кожны зможа знайсці на фотаздымках знаёмыя мясціны роднага горада, некаторыя з якіх, дарэчы, вельмі змяніліся. Адзначаны на выставе будуць і берасцейцы, якія прымалі чынны ўдзел у стварэнні і дзейнасці інстытуцый Беларускай народнай рэспублікі.

Афіша.jpg

Выстава прымеркавана да 102-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і будзе даступная для наведвальнікаў да 6 красавіка. У сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай выстава выканана у адпаведнасці з прынцыпамі сацыяльнага дыстанцыянавання.

Mybrest.by

Поделиться: