У Брэсце адбудзецца Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, які сёлета мае міжнародны статус
16 марта 2015 в 13:42 11037
Гэтае мераппрыемства лічыцца галоўным кніжным святам аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага.

Чарговы Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі сёлета пройдзе ў бібліятэцы з 23 па 31 сакавіка. Як паведаміла, загадчыца аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва Ларыса Вермчук, у год, калі Брэст з’яўляецца культурнай сталіцай Беларусі, абласная бібліятэка вітае беларускую, рускую, польскую і украінскую дзіцячую кнігу.

програма.jpg“Мы спадзяемся, што сустрэчы, прэзентацыі, майстар – класы, кніжныя выставы, якія адбудуцца ў нашых сценах, будуць карыснымі, цікавымі і запамінальнымі для ўсіх чытачоў, сяброў і гасцей бібліятэкі”, - заўважыла Ларыса Верамчук.

Запрашаем усіх жадаючых! Уваход вольны!

Mybrest.by

Поделиться: