У Берасці распавядуць пра тое, як у Кракаве ладзяць гарадскія святы
25 октября 2018 в 19:45 140
Калі жадаеш атрымаць адказ на гэтае пытанне – прыходзь 27 кастрычніка а 16.00 на сустрэчу з Вандай Трыбоцкай.

Яна распавядзе пра гарадскія мерапрыемствы ў Кракаве і адкрые сакрэт таго, як культурніцкі хаб можа існаваць без дзяржаўнай падтрымкі і спонсараў.

Лекцыя арганізавана ў межах праекта «#999», які рэалізуе Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч».

bel.png

Падчас сустрэчы Ванда распавядзе:

–          як працуе «Ambasada Krakowian» – сацыяльна-культурны хаб у цэнтры Кракава;

–          якія трэнды ёсць у арганізацыі кракаўскіх гарадскіх праектаў;

–          як гараджане ўдзельнічаюць у фарміраванні гарадскога асяроддзя;

–          чаму свята вуліцы і форум «Dietla» з'яўляецца ўзорам кааперацыі гараджан, мясцовых улад, медыя і бізнесу.

Сустрэча будзе карыснай для арганізатараў разнастайных мерапрыемстваў, мэнэджэраў публічных пляцовак, ці тых людзей, якія зацікаўлены ў фарміраванні культурнага асяродку Берасця.

Што: лекцыя Ванды Трыбоцкай “Як у Кракаве арганізоўваюць гарадскія святы”.

Дзе: офіс АРР “Дзедзіч”, вуліца Маякоўскага, 46/1.

Калі: 27 кастрычніка ў 16.00.

Хто: Ванда Трыбоцка – член праўлення няўрадавай арганізацыі Ambasada Krakowian. Заснавальніца праекта Collaborate Krakow. Каардынатарка праектаў у Інстытуце фатаграфіі і фільма.

Пасля лекцыі будзе наладжана публічная дыскусія па сучасных формах правядзення вулічных святаў. Адбудзецца абмеркаванне прапаноў па фармаце і праграме вулічных мерапрыемстваў, па тэмах, вартых асвятлення падчас святкавання 1000-годдзя Берасця.

Mybrest.by

Поделиться:

Добавить комментарий
Email: