Сям’я з Брэста выпусціла першы наклад 3D-канструктара Мірскага замка
8 августа 2017 в 17:27 105
Теги: игры дети
Сяргей Бахун разам з маці Тамарай і дачкой Адэляй на краўдфандынг-платформе «Талака» збіралі грошы на стварэнне ўнікальнага для нашай краіны 3D-канструктара.

На жаль, на «Талацэ» праект амаль не пайшоў, таму першы наклад з 1500 канструктараў сям’я выпусціла за свае грошы.

20623888_10214091180977314_1950753581_n-wt71n.jpg

Макет замка зроблены з кардону, памерам 30 на 30 сантыметраў. Сабраць яго можна з дапамогай інструкцыі: без клею і нажніц. У камплект уваходзяць не толькі дэталі замка, але яшчэ і 5 фігурак гістарычных асоб таго часу ды жаўнераў у розных позах.

Канструктар ужо цяпер можна набыць у мінскіх крамах: «Мой модны кут», «Акадэмкніга», Цэнтральная кнігарня. Таксама новую цацку для дзетак можна замовіць праз суполкі ў сацсетках: Кантакце і Фэйсбук.

Калі 3D-мадэлі будуць запатрабаваныя, берасцейцы дойдуць і да іншых гістарычных будынкаў — гарадскіх ратуш, касцёлаў, палацаў… А можа, нават уваскрэсяць у кардоне тое, што было знішчана і страчана.

“Наша Ніва”

Поделиться:

Добавить комментарий
Email: