Святочная імпрэза «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына» адбылася ў Мінску
12 марта 2020 в 12:27 152
Мерапрыемства на пляцоўцы кнігарні «Светач» сабрала кнігавыдаўцоў, пісьменнікаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, фотамайстроў, прадстаўнікоў улады і грамадскасці.

Размова вялася пра найбольш адметныя кнігі, якія ў 2019 годзе і раней сталі сапраўднымі падзеямі, знайшлі шырокі розгалас сярод чытачоў, аказаліся запатрабаванымі і да 1000-годдзя Брэста, і ўвогуле ў справе вывучэння гісторыі роднай старонкі.

2.jpg

На «берасцейскім свяце» былі прэзентаваны «Берасцейская Біблія», энцыклапедыя «Брэст. 1000 гадоў», фотаальбом «Кветкавы край Беларусі», які прысвечаны Давыд-Гарадку, іншыя энцыклапедычныя, даведачныя, краязнаўчыя выданні.

0.jpg

Загадам міністра інфармацыі РБ за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і распаўсюджванні энцыклапедычнага выдання «Брэст. 100 гадоў», значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі ўзнагароджаны першы намеснік старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Вадзім Краўчук.

1.jpg

Арганізатары імпрэзы – ААТ «Белкніга», выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», Міністэрства інфармацыі РБ – плануюць прадставіць у «Светачы» і кніжныя краязнаўчыя набыткі, прысвечаныя іншым рэгіёнам нашай краіны.

Mybrest.by, фота mininform.gov.by

Поделиться: