Распачынаецца праект “Гісторыя Берасця для “імбрыкаў”
Краязнаўчы музей, Бацькі.by і YMCA Brest вырашылі дадаць колераў штодзённаму жыццю і арганізаваць шэраг сустрэч пад кодавай назвай “Гісторыя Берасця для “імбрыкаў” (История Бреста для “чайников”).
Падчас гэтых сустрэч мы не будзем вывучаць сумныя факты і падзе. Мы даведаемся пра тое, што нельга знайсці ў падручніках. Цікавыя і інтэрактыўныя заняткі буць праходзіць у форме экскурсій, дэбатаў, кінапраглядаў і г.д.
Першы занятак адбудзецца 4 лютага з нагоды святкавання 500 гадавіны з дня народзін берасцейскага старасты, канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага. Пачатак занятка 16:45.
Адрас: Брэсцкі абласны краяззнаўчы музей (Брэст, вуліца К.Маркса, 60)
Кошт – уваходны білет: для дарослых 15 тысяч рублёў, для дзяцей і навучэнцаў 8 тысяч рублёў.
Mybrest.by
Новости по теме: