Прэзентацыя «Народнага спеўніка» адбудзецца ў Брэсце
16 октября 2020 в 12:03 101
Зборнік ўяўляе сабой  народныя песні, якія яднаюць беларусаў у няпростыя часы, а спецыяльным госцем унікальнай падзеі будзе адзін з самых вядомых этнакалектываў Vuraj.

Акрамя канцэртнай праграмы будуць супольныя спевы, на якіх можна будзе спяваць песні з гэтага спеўніка. Спеўны сход» зладзіць вядоўца Сяржук Доўгушаў.

Месцам прэзентацыі 17 кастрычніка будзе Брэсцкая абласная філармонія (вуліца Арджанікідзэ, 14). Пачатак а 18.00. Уваход вольны.

20378.jpg

«Народны спеўнік» — гэта зборнік песень (словы, ноты і кароткія звесткі пра іх), якія беларусы спявалі разам у такі важны час — нараджэння і яднання нацыі. У ім сабраныя песні, якія беларускі народ складаў стагоддзямі, а зараз — гэтыя песні падрымліваюць беларускі народ. Супольныя спевы зараз асабліва папулярныя ў беларусаў, і гэты спеўнік будзе добрым дапаможнікам у гэтай справе.

Яго адметнасць — гэта фармат. Ён змяшчаецца ў кішэнь паліто/торбачкі, такім чынам, яго заўсёды можна мець пад рукой.

Mybrest.by

Поделиться: