Прэзентацыя кнігі Наталкі Бабінай «Бодай, будка. Хтось тихий мовчить у темряві» адбудзецца ў Брэсце
13 декабря 2019 в 11:42 74
Важная асаблівасць фантастычнага трылера з элементамі гістарычнага, палітычнага і жаночага рамана - гэта першая кніга такога фармату, якая напісана ў Беларусі па-ўкраінску.

У кнізе дзейнічаюць некаторыя героі першага рамана Наталкі Бабінай «Рыбін горад», аднак «Бодай, будка» – зусім самастойны твор, напісаны з уласцівым гэтай аўтарцы размахам.

79372461_2499197946975391_354291409865408512_o.jpg

На прэзентацыі Наталка Бабіна распавядзе пра гісторыю стварэння рамана і падзеліцца сваімі думкамі пра важнасць/непатрэбнасць нацыянальнай ідэнтычнасці ў глабалізаваным свеце.

Прэзентацыя адбудзецца 13 снежня ў 19.00 у памяшканні «Прастора КХ» (Брэст, вуліца Халтурына, 2/1). Уваход вольны.

Mybrest.by

Поделиться: