Праект па стварэнні вершаваных муралаў у Брэсце могуць фінансава падтрымаць і жыхары іншых краін
Сябра АРР “Дзедзіч” Наталля Чухно не забывае родны горад і дапамагае праекту #vershybrest нягледзячы на тое, што зараз жыве далёка ад малой радзімы - у Лос-Анджэлесе.

На краўндфандынгавай платформе GoFundMe яна адкрыла кампанію па зборы сродкаў на рэалізацыю праекта #vershybrest. Цяпер падтрымаць ідэю могуць і тыя, хто шануе беларускую культуру, але знаходзяцца не ў Беларусі.

На сённяшні дзень праект #vershybrest сабраў 210 рублёў праз платформу хуткага збора сродкаў MolaMola і 515 даляраў праз GoFundMe. Агульная сумма, якая неабходна для стварэння 17 вершаваных муралаў, складае 3400 рублёў.

Ініцыятары кампаніі звяртаюцца да мастакоў і дызайнераў з заклікам дапамагчы праекту сваёй крэатыўнасцю і папрацаваць над эскізамі вершаваных арт-аб’ектаў. Проста напішыце аб вашым жаданні дапамагчы на пошту dzedzich.video@gmail.com або ў ВК: https://vk.com/dzedzich_org.

Аўтары ініцыятывы працягваюць прымаць прапановы ідэй наконт вершаў, якія будуць напісаныя на сценах гарадскіх будынкаў. Для гэтага трэба запоўніць форму.

3026f670a60e65d686c2c4ccbc322f3f.jpg

Нагадаем, што ў канцы мінулага года ў Брэсце з’явіліся тры муралы з вершамі беларускіх класікаў. На вуліцах Маякоўскага, Гогаля і Камсамольская прапісаліся творы Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна і Ніны Мацяш. Акцыя па стварэнні вершаваных муралаў рэалізоўвалася дзякуючы валанцёрскай ініцыятыве #vershybrest пры падтрымцы Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.

Mybrest.by

Поделиться: