Новую кнігу-альбом Ігара Мельнікава «Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.» прэзентуюць у Брэсце
4 января 2018 в 14:09 511
Аўтар прадставіць апошнія асобнікі выдання, якое змяшчае сотні малавядомых і раней нідзе не апублікаваных фотаздымкаў і іншых графічных матэрыялаў.

Большасць здымкаў паходзяць з прыватнага архіва Ігара Мельнікава. Акрамя гэтага, асаблівую цікавасць уяўляюць фотаздымкі былой савецка-польскай мяжы, атрыманыя аўтарам з Нацыянальнага архіва Нідэрландаў у Гаазе (здымкі галандскага фатографа Віллема ван дэ Пола), фота былой савецка-польскай мяжы з польскага Музея гісторыі фатаграфіі імя Валера Жэвуцкага ў Кракаве, здымкі з беларускага Музея абароны Брэсцкай крэпасці і прыватнага архіва спадара Пэтара Кёнэке.

Вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы кнігі беларускаму гісторыку аказаў краязнаўца і калекцыянер з Германіі Аляксей Кісліцын.

26166733_2033854900176367_9141747782113949831_n.jpg

Кніга дапаможа сучасным беларусам зразумець феномен даваеннай савецка-польскай мяжы і стане выдатным і каштоўным падарункам для ўсіх аматараў вайсковай гісторыі Беларусі. Наклад кнігі-альбома – 100 асобнікаў.

Мерапрыемства адбудзецца 13 студзеня ў памяшканниі «Прастора КХ» (Брэст, вуліца Халтурына, 2/1). Пачатак а 17-й гадзіне.

Уваход вольны.

Mybrest.by

Поделиться:

Добавить комментарий
Email: