На інтэрнэт-пляцоўках збіраюць грошы на выданне дзіцячай кнігі пра берасьцейскі раён Адамкова
30 ноября 2017 в 12:54 88
Аўтар выдання “Казкі старога Адамкова” не выпадкова прысвяціла кнігу гэтаму раёну горада: Наталка Харытанюк разам з братам Кастусём правяла тут сваё дзяцінства.

“На самым заходнім скрайку Места, там, дзе раней стаяў фальварак Адамкова, а пазней вырас мікрараён з такой жа назвай, жылі-былі брат і сястра – Кастусь і Наталка. Яны абодва былі аднолькава цікаўнымі і страх як любілі сакрэты ды загадкі: свайго дому, старога двара, гаражоў, маржоў і Мяжы. Але шлях да разгадак у кожнага з іх быў свой. Кастусю падабаліся развагі і Вялікія Планы. Наталка была за Раптоўны Наступ...”

Так можна было б пачаць аповед пра трэцюю кнігу Наталкі Харытанюк “Казкі старога Адамкова”, якую яна стварыла разам з мастачкай Воляй Кузьміч. Яшчэ можна было б сказаць, што кожны чалавек мае сваю казку, і галоўнае – мець адвагу яе расказаць, весела і праўдзіва. Наталка Харытанюк таксама правяла дзяцінства ў Адамкова, таксама поруч з братам Кастусём, і можа паклясціся: усё так і было.

brest_kazki_adamkova_1.jpeg

Ілюстрацыі да кнігі зрабіла Воля Кузьміч - стваральніца ілюстрацый “Як прыручыць ільва”, праекту “Як чуецца, так і малюецца”, серыі дзіцячых кніг пра экалогію, пераможца фестываляў рэкламы і камунікацый.

e8536ef8b9c2ef0a4ba1bcfc25ac.jpeg

Што да Наталкі Харытанюк, яна ўжо мае дзве кнігі, займаецца перакладамі i выкладае ангельскую мову. Новая кніга рыхтуецца ў выдавецтве “Логвінаў” (32 старонкі фармату А4, вокладка – цвёрдая) і павінна выйсці а лютага 2018 году.

Больш даведацца пра праект і падтрымаць аўтараў можна тут.

Mybrest.by

Поделиться:

Добавить комментарий
Email: