Канцэрт беларускага спявака і музыкі Зьміцера Вайцюшкевіча адбудзецца ў Брэсце
7 ноября 2017 в 19:47 411
У праграме канцэрта, які запланаваны на 11 лістапада у Палацы культуры прафсаюзаў (пачатак а 19-й гадзіне), прагучаць як новыя песні, так і старыя хіты вядомага артыста.

zmcer_vaicyushkevch__3197__.jpg

Зьміцер Вайцюшкевіч нарадзіўся ў 1971 годзе ў гарадскім пасёлку Бярозаўка Лідскага раёна. Вучыўся ў школе з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы, а пасля - у музычным вучылішчы па класе кларнету ў Лідзе.

Пазней Вайцюшкевіч працягнуў навучанне ў Інстытуце культуры (кларнет) і Мінскім музычным вучылішчы імя Глінкі (вакал). Удзельнічаў у гуртах KRIWI і Палац, а зараз - лідар і кіраўнік гурту WZ-Orkiestra.

Кошт квітка на канцэрт у Брэсце – 8-15 рублёў.

Mybrest.by

Поделиться: