Фільм «Жонка наглядчыка заапарка» можна будзе ўбачыць у Брэсце ў беларускай агучцы
7 декабря 2017 в 15:51 119
Теги: кино
Кінадрама, заснаваная на рэальнай гісторыі адважнага подзвігу наглядчыкаў Варшаўскага заапарка Яна і Антаніны Жабінскіх, будзе дэманстравацца 13 снежня ў кінатэатры «Беларусь».

Кінастужка распавядае пра сям’ю, якая дала прытулак і захавала жыццё больш як 300 габрэям падчас Другой Cусветнай вайны. Штодзённы подзвіг галоўных герояў, трагізм лёсу ахвяраў вайны, злачынствы нацыстаў – усё гэта з майстэрствам пераплецена ў фільме 2017 года рэжысёра Нікі Каро.

У галоўных ролях: намінант на прэмію «Оскар» Джэсіка Чэстэйн (зорка фільмаў «Інтэрстэллар» і «Марсіанін») і Даніэль Бруль («Капітан Амерыка», «Гудбай Ленін», «Бясслаўныя вырадкі»).

На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom і Польскага Інстытута ў Мінску. Ролі агучвалі: актрысы Ганна Хітрык і Святлана Цімохіна, тэлевядучыя Яўген Перлін і Сяргей Жбанкоў, акцёры Алесь Малчанаў і Зміцер Саладуха.

Mybrest.by

Поделиться:

Добавить комментарий
Email: