Да фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў гэты годзе далучыцца і Брэст
1 февраля 2020 в 10:48 266
Вядома, што фестываль пройдзе ў Віцебску (22 лютага), Брэсце (29 лютага), Гродна (7 сакавіка) і яшчэ ў адным горадзе (14 сакавіка), які вызначыцца з дапамогай народнага галасавання.

Асноўныя мерапрыемства запланаваны 2-5 красавіка ў Мінску. Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых даслаць свае ідэі, якія можна будзе рэалізаваць у межах фестываля. Падрабязней пра гэтую магчымасць можна прачытаць па спасылцы.

Асноўная ідэя фестывалю інтэлектуальнай кнігі палягае ў неабходнасці для Беларусі мець уласны фармат мерапрыемства, прысвечанага кнізе, “што вучыць думаць”, як сродку ўзмацнення і развіцця інтэлектуальнага асяроддзя краіны.

Фестываль з’яўляецца своеасаблівай “прадмовай” да сучаснай беларускай інтэлектуальнай кнігі: уводзінамі ў гэтую тэму і месцам сустрэчы з яе стваральнікамі і іх напрацоўкамі. Інтэлектуальную кнігу мы разумеем дастаткова шырока: гэта літаратура non-fiction, інтэлектуальная проза, эсэістыка, філасофская і грамадская веда, навукова-папулярная літаратура, замежныя пераклады. Асноўная яе адметнасць – гэта беларускае паходжанне аўтараў кнігі ці факт яе вытворчасці беларускімі выдавецтвамі.

Мэта фестывалю палягае ў інтэнсіфікацыі беларускага кніжнага рынку інтэлектуальнай кнігі (у арганізацыйным і стратэгічным плане), развіцці камунікацыі паміж усімі яго ўдзельнікамі і далейшым умацаванні беларускай інтэлектуальнай прасторы дзеля развіцця мясцовай грамадзянскай супольнасці.

Mybrest.by

Поделиться: