Арганізатар музычнага фестывалю Stereo Weekend Ягор Рытвінскі наведае Брэст
3 октября 2018 в 08:28 165
6 кастрычніка Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” працягне цыкл лекцый і сустрэч у рамках праекта “#999” і запрашае жыхароў горада на дыскусію з цікавай асобай.

Ягор раскажа пра тое, як пасябраваць з буйным бізнесам, як ператварыць батанічны сад у музычную пляцоўку, ну і вядома ж падзеліцца спосабамі прыцягнення на фестываль 17 000 чалавек.

p6en_on5QI8.jpg

Stereo Weekend – гэта самы вялікі музычны фэст у Мінску. За два дні на пляцоўцы фестывалю выступае каля 30 музыкантаў. Сярод якіх вядомыя выканаўцы, даўно знаёмыя публіцы, і маладыя каманды, чыя творчасць з'яўляецца яркім выбліскам і глытком свежага паветра ў свеце музыкі. Мэту фестывалю арганізатары апісваюць як “паказ, таго, што ў Менску можна сабраць на адной пляцоўцы музыкаў еўрапейскага фармату самых розных кірункаў”.

Сустрэча з Ягорам Рытвінскі адбудзецца 6 кастрычніка а 14.00. Для ўдзелу трэба зарэгістравацца.

Пасля лекцыі будзе арганізавана публічная дыскусія па сучасных формах правядзення вулічных святаў. Пошук новых падыходаў да арганізацыі культурных мерапрыемстваў, абмеркаванне прапаноў па фармаце і праграме вулічных мерапрыемстваў, па тэмах, годных асвятлення падчас святкавання 1000-годдзя Брэста.

Гэта будзе ўжо 5-ая сустрэча ў рамках праекта “# 999”. Нагадаем, што яго мэта – стварыць публічную дыскусію па сучасных формах правядзення вулічных святаў, прынесці новыя ідэі ў арганізацыю публічных вулічных фестываляў Берасця.

Mybrest.by

Поделиться: