Афиша
пнвтсрчтптсбвспнвтсрчтптсбвспнвтсрчтптсбвспнвтсрчтптсбвспнвтср
1234567891011121314151617181920212223242526
Вандроўка «Шляхамі касінераў»
Дата: 13 июля 08:00
           14 июля

Место: Поездка
Описание Запрашаем у вандроўку па мясцінах Берасцейшчыны, што звязаныя з паўстаннем Каліноўскага. Маршрут: Берасце - Заказель - Новая Папіна - Івацэвічы - Ружаны - Палонск - Магілёўцы - Ласасін - Крывошын - Мілавіды. Па дарозе ўбачым косаўскі замак Пуслоўскіх, і палац Сапегаў - у Ружанах. Наведаем музей-сядзібу папярэдніка Каліноўскага, сына берасцейшчыны - Тадэвуша Касцюшкі. Начоўка ў намётах на маляўнічым возеры ля ружанскай пушчы, вячэрняе барбекю і пазнавальная культурная праграма. Жадаючыя будуць мець магчымасць далучыцца да праборкі і добраўпарадкавання помнікаў, пасадкі кветак - каб паездка была не толькі цікавая для нас, але і прынесла маленькую карысць справе шанавання памяці паўстанцаў 1863-64 гадоў. Сярод актыўных удзельнікаў будуць разыгрывацца прызы і сувеніры ад кампаніі "Шляхамі касінераў". Колькасць месцаў у аўтобусе абмежаваная, свой удзел лепей пацвердзіць загадзя. Пішыце ў кантакце: https://vk.com/vklimus альбо тэлефануйце: (029) 227 52 12 (МТС), (025) 513 19 20 (Life)
Поделиться:

Добавить комментарий
Email: